14 красавіка ў прасторы “Кніжная шафа” літаратар Анатоль Івашчанка прэзентуе кнігу прозы “Анаталогія”, якая была ўганараваная прэміяй “Дэбют” 2016 года.
З удзелам Уладзіміра Дрындрожыка (спевы, гітара, флейта, глюкафон).
Пачатак а 19-й.
Чакаем вас па адрасе: ст. м. Грушаўка, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара).
Імпрэза адбываецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Запрашаем!