14 студзеня 2018 г. у касцёле Маці Божай Будслаўскай на Каменнай Горцы (г. Мінск) прайшоў канцэрт гурта “Балцкі Субстрат” у межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Свой выступ музыкі прысвяцілі светлай памяці Уладзіміра Мулявіна (1941 – 2003), адзначыўшы такім чынам чарговыя ўгодкі нараджэння славутага песняра і кампазітара. У канцэрце гучалі песні на словы Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна, Казіміра Сваяка, кампазіцыі з рэпертуару мулявінскіх “Песняроў” і народныя песні ва ўласнай інтэрпрэтацыі калектыва.
Прыемным сюрпрызам для прысутных стала праведеная музыкамі віктарына паводле творчай біяграфіі паэта-святара Казіміра Сваяка (Канстанціна Стаповіча) на прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Цёплая атмасфера канцэрта сагрэла больш за паўсотні прысутных гэтым марозным студзеньскім днём.