Аўтары элітарнага альманаху сучаснай беларускай культуры “pARTisan” Артур Клінаў, Валянцін Акудовіч, Андрэй Хдановіч і Максім Жбанкоў у межах кампаніі “Будзьма” прэзентуюць у Гродна новы нумар “pARTisanа”, прысвечанага феномену «лузерства» ў беларускай культуры.
Пад вокладкай “pARTisanа” чытач знойдзе аналіз трансфармацыі дыскурсу пра Беларусь філосафа Алеся Анціпенкі, разважанні над загадкавым феноменам “лузер беларускі” паэта Сяргея Прылуцкага і яго альтэр-эга Сірошкі Пістончыка. Пра лузерскую сутнасць кіно і яго абітальнікаў па той і гэты бок кінаапарата піша Андрэй Расінскі. Лёлік Ушкін разважае пра ўзаемасувязь лёсаў Беларусі і эмігрантаў-лузераў. У тэксце “Беларускі фармат: запаведнік лузераў” Павал Свярдлоў сцвярджае, што “Беларусь – запаведнік махрыстай папсы, дзе кожны трактарыст з баянам у мазолістых руках – зорка эстрады”. У сваёй аўтарскай калонцы Андрэй Хадановіч распавядае пра беларускіх паэтаў як жывы прыклад “lucky loosers” – шчаслівых няўдачнікаў.
Пачатак імпрэзы: чацвер, 30 кастрычніка, 18.30 як заўсёды Будзёнага 48а – 44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы)
Запрашаем сардэчна!