Рэдакцыя часопісу гарадской культуры URBAN радая паведаміць пра выхад першага друкаванага нумару URBAN’a!
Ужо сёння вы можаце знайсці яго ў арт-галерыі “Падземка”. А пра сам праект і пра першы нумар часопіса можна даведацца на прэзентацыі, якая адбудзецца ва ўжо згаданай “Падземцы” 10 студзеня. Пачатак а 18.00. Прэзентацыя адбудзецца пры падтрымцы кампаніі “Будзьма!”.