26.12.2016 | Літаратура Навіны "Будзьма!"

Чытанка для дашкалят з’явілася ў крамах!

Набліжаюцца Каляды і Новы год, а гэта значыць, што маленькія беларусы чакаюць падарункаў! А найлепшы падарунак – гэта кніга, асабліва на 500 гадоў беларускага друку. Менавіта таму культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Саюз беларускіх пісьменнікаў выдалі зборнік вершаў і казак “Чытанка для маленькіх”.

зборнік вершаў і казак “Чытанка для маленькіх”

У кнізе змешчаныя і аўтарскія творы, і народныя. У Чытанцы вы знойдзеце добра вядомыя “Каток – залаты лабок”, “Пшанічны каласок”, “Рукавічку”, а яшчэ аўтарскія казкі Янкі Брыля “Жыў-быў вожык”, “Страшная казка пра страшнага звера” Івана Бурсава ды іншыя творы. Таксама ў чытанцы надрукаваныя дзіцячыя вершы беларускіх аўтараў!

казкі са зборніку “Чытанка для маленькіх”На старонках кнігі ёсць вершы класікаў беларускай літаратуры Ларысы Геніюш, Артура Вольскага, Янкі Журбы, Васіля Віткі, Рыгора Барадуліна і іншых. Ёсць там і вершы і сучасных аўтараў: Дануты Бічэль-Загнетавай, Паўла Марціновіча, Андрэя Хадановіча, Сержука Сокалава-Воюша, Анатоля Івашчанкі і  Веры Бурлак.

viershy

Кніга багатая на ілюстрацыі, якія зрабіла мастачка Дар’я Мандзік, вядомая чытачам сваім праектам “Не маўчы па-беларуску!”, рэалізаваным разам з кампаніяй “Будзьма беларусамі!”.

“Чытанка для маленькіх” – гэта выдатны калядны падарунак для дзяцей дашкольнага ўзросту.

Вучым родную мову з маленства!

Набыць Чытанку можна ў наступных мінскіх крамах:

“Акадэмкніга”, пр-т Незалежнасці, 72;

“Кнігарня пісьменніка”, вул. Казлова, 2;

“Веды”, вул. К.Маркса, 36;

Светач, пр-т Пераможцаў, 11;

“Цэнтральная кнігарня”, пр-т Незалежнасці, 19;

“Кнігі & кніжачкі”, пр-т Незалежнасці, 14;

Кніжны кірмаш “Свет кніг”, вул. Купалы, 27;

“Кніжная шафа”, пр. Дзяржынскага, 9;

А таксама замовіць у інтэрнэт-крамах knihi.by і symbal.by (з дастаўкай па ўсім свеце).

(Пра новыя  пункты продажу кнігі  ў сталіцы і абласных цэнтрах будзе паведамлена дадаткова)

Глядзіце таксама:

Новы каляндар з папулярнай серыі “Не маўчы па-беларуску!” на 2017 год ад кампаніі “Будзьма!”

Новы набор паштовак ад “Будзьма!” — апісваем камп’ютар, школьныя прылады і цела чалавека

«Снежны чалавек у Мінску» — ужо ў продажы!

 


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика