Маладзёвая інтэрнэт-супольнасць Moladz.org распачынае конкурс у межах кампаніі “Будзьма”! Калі ты – таленавіты малады чалавек ці дзяўчына, валодаеш творчымі здольнасцямі і імкненнем да актыўнага ўдзелу ў культурным жыцці краіны, гэты конкурс для цябе!
Усё, што табе патрэбна для ўдзелу ў ім – свежыя, арыгінальныя думкі ды выхад у інтэрнэт. Прыдумай свой слоган, показку альбо верш да кампаніі “Будзьма” і дашлі іх на скрыню [email protected] (з пазнакай “Будзьма”). Да разгляду будуць прымацца “новыя літаратурныя павевы”, у якіх ужываецца слова “Будзьма”. Конкурс мае доўжыцца цягам месяца.
Самыя таленавітыя і неардынарныя вынаходнікі атрымаюць падарункі ад кампаніі “Будзьма”.
БУДЗЬМА МАЛАДЫМ! Будзьма крэатыўным! Будзьма ўдзельнікам конкурсу!
Тэлефон для даведак: (вэлком) +375-29-321-48-76 Надзея Сінкевіч