Як мы ўсе добра ведаем, што дзякуючы Францішку Скарыне 500 год таму была выдадзена першая кніга на роднай мове. І кніга гэта была перакладная. З тых часоў годная справа шырыцца, выдаюцца кніжкі на беларускай мове, у тым ліку і перакладзеныя з іншых моў. Напрыклад, 24 лістапада ў дзіцячай бібліятэцы №2 абылася сустрэча паводле кнігі шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр у перакладзе Надзеі Кандрусевіч. У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” тэатрык “Лямцавая Батлейка” распавёў пра беларускі кнігадрук і паказаў спектакль “Мама Му ў басейне”.
Перад спектаклем дзеткі, якія прышлі з суседняга дзіцячага садка, дружна паўтарылі беларускія словы. А потым усе ўважліва глядзелі спектакль, плавалі і рабілі размінку, заўзелі за Маму Му, давалі парады як вывучыць Крумкача плаваць. Усім спадабаліся галоўныя героі – кароўка ды птушка. Пасля спектакля ўсе атрымалі цудоўнейшыя падаруначкі – паштовачкі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, а акторкі тэтра праставілі на іх штампікі з выявамі Мамы Му і Крумкача.
Бібліятэкаркі прапанавалі дзеткам вярнуцца да іх у бібліятэку з бацькамі і ўзяць іншыя кніжкі з серыі пра Маму Му.
Да пабачэння! Да новых сустрэч! Чытайце кніжкі на роднай мове!
Калі Вы жадаеце, каб вясёлая Мама Му ў выкананні “Лямцавай батлейкі” прыехала да вас у вашую школу ці бібліятэку і арганізавала сапраўднае шоў для дзетак альбо дарослых, пішыце на скрыню [email protected], і ваш зварот не застанецца без увагі.
Спектакль “Мама Му” ўжо прайшоў з посьпехам у розных гарадах і рэгіёнах Беларусі (Мінск, Брэст, Віцебск, Гродна, Дзяржынск, Слуцк, Заслаўе, Ждановічы, Мар’іна Горка). А патэнцыйным арганізатарам паведамляем, што пастанова разлічана на школьнікаў малодшага ўзросту.
Коратка пра аўтарку. Юя Вісландэр (JujjaVislander) – шведская дзіцячая пісьменніца (нарадзілася ў 1944г.), вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе – карове Му, яе сябру-хвальку крумкачы Краксе, ды іх сумесных прыгодах. У 2005 г. творчы дуэт Юі і Тумаса Вісландэраў быў угараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.