30-га лістапада ў рамках акцыі “500-годнасць” адбылася творчая сустрэча ў Літаратурным музеі імя Пятруся Броўкі з драматургам Васілём Дранько-Майсюком. Прысутныя, а гэта 20 навучэнцаў 11-га класа ДУА “Ліцэя № 1 г. Мінска”, праслухалі змястоўную тэатралізаваную лекцыю пра каралёў беларускай літаратуры: Францішка Багушэвіча, Якуба Коласа, Янку Купалу, Міхася Зарэцкага, Міхася Чарота, Валерыя Маракова. Даведаліся шмат новага і цікавага. Адчулі адметнасць гэтых літаратараў, зразумелі чаму яны былі насамрэч непадманна-папулярнымі, чаму іх кнігі літаральна выкрадалі з кнігарняў і бібліятэк. Пад фінал сустрэчы, Васіль расказаў навучэнцам цікавыя звесткі пра Францыска Скарыну і як ён натхняў пералічаных пісьменнікаў. Ліцэістам настолькі спадабалася сустрэча, што яны папрасілі працяг. Лекцыя “Каралі беларускай літаратуры — 2” павінна неўзабаве быць праведзена ў гэтым жа месяцы.