Творчы вечар з паэткай Галінай Дубянецкай і бардам Алесем Камоцкім адбыўся ўчора ў санаторыі “Крыніца”.
Галіна Дубянецкая прэзентавала публіцы сваю кнігу вершаў “Анадыямена”. Аўтарству Дубянецкай належыць вялікая колькасць твораў, якія цягам 90-х год друкаваліся ў розных перыядычных выданнях ад ”Крыніцы” да “Першацвету”. Але свой першы паэтычны зборнік паэтка апублікавала толькі ў 2008.
Алесь Камоцкі праспяваў песні на творы Уладзімера Караткевіча, Рыгора Барадуліна, а таксама выканаў кампазіцыі са свайго апошняга альбому “З бацькоўскай кружэлкі”. “Я ніколі не рыхтую загадзя спіс песняў для невялікіх мерапрыемстваў, у адрозненні, скажам, ад канцэртаў. На такіх сустрэчах я заўжды спяваю, што набяжыць”, – патлумачыў Алесь Камоцкі.
Імпрэза ладзілася ў межах кампаніі “Будзьма!”.