“З пункту А ў пункт Б адправіўся цягнік. З пункту Б у пункт А таксама адправіўся цягнік. Крушэнне непазбежнае. Тым не менш яно не адбылося. Чаму? Адказ: “не судьба!”
Учора вядомы бард Зміцер Бартосік радаваў наваполацкую публіку не толькі творамі айчыннай бардаўскай песні, але і смешнымі анекдотамі. Творчая імпрэза адбылася ўпершыню за апошняе дзесяцігоддзе ў гэтым праслаўленым “Нафтанам” горадзе і ладзілася пад знакам кампаніі “Будзьма!”.
Зміцер Бартосік прадставіў прысутным песні са сваіх альбомаў “Дарога на Вільню” і “Гандураскі серыял”, а таксама выканаў перакладзеныя на беларускую мову Рыгорам Барадуліным песні Уладзіміра Высоцкага, Булата Акуджавы, Леаніда Уцёсава.
Пасля Наваполацку Зміцер Бартосік наведаў і старажытны Полацк. Сустрэча адбылася пры актыўным удзеле вядомай беларускай паэткі і барда, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Полацкай школы Леры Сом.