Гэты дзень у гісторыі. Месьцічы Магілёва зьнішчылі сямітысячны акупацыйны гарнізон маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча. 1863: Пачалося антырасейскае паўстаньне, якое шырока вядомае ў Беларусі як паўстаньне Кастуся Каліноўскага. 1919: Пачаліся заняткі ў Віленскай Беларускай Гімназыі.
1411: Заключаны Торуньскі мір, якім скончылася Вялікая вайна (1409–1411) Польшчы і ВКЛ з Тэўтонскім ордэнам.
Галоўная бітва гэтай вайны: Грунвальдская. Вынікі: значнае аслабленьне Тэўтонскага ордэна, аднак як самастойная дзяржава ён праіснаваў яшчэ стагодзьдзе.
1618: Падпісанае Дэўлінскае замірэньне паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай. Да РП адыходзілі ноўгарад-северскія, чарнігаўскія і смаленскія землі (да Вязьмы).
1661: Месьцічы Магілёва зьнішчылі сямітысячны акупацыйны гарнізон маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча.
1717: У Рэчы Паспалітай адбылася паседжаньне аднадзённага «Нямога сейма», які абмежаваў уладу караля і пашырыў правы шляхты.
1733: Памёр Аўгуст Моцны, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1697-1706, 1709-1733) (нар. 12.5.1670)
Аўгуст Моцны, у Саксоніі Фрыдрых Аўгуст I, у Польшчы Аўгуст II (12 траўня 1670 — 1 лютага 1733) — курфюрст саксонскі (1694 — 1733), кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1697 — 1706, 1709 — 1733). Нарадзіўся ў Дрэздэне. Малодшы сын саксонскага курфюрста з дынастыі Вэтынаў Ёгана Георга III. Саксонскую пасаду атрымаў пасьля сьмерці старэйшага брата Ёгана Георга IV, каралём польскім і вялікім князем літоўскім абраны пасьля сьмерці Ян Сабескага. Мянушку Моцным атрымаў з прычыны выключнай фізычнай сілы і шматлікіх любоўных прыгод. Карыстаўся папулярнасьцю сярод дробнай шляхты.
1811: Нарадзіўся Рамуальд Зянкевіч, беларускі этнограф, педагог (пам. 11.9.1868)
1860: Іосіф Ярашэвіч, беларускі гісторык, этнограф, прафесар Віленскага універсітэта (нар. 1793).
1863: Пачалося антырасейскае паўстаньне, якое шырока вядомае ў Беларусі як паўстаньне Кастуся Каліноўскага.
1913: Нарадзіліся Сяргей Прытыцкі, беларускі палітычны дзеяч і Антон Алешка, беларускі пісьменнік (пам. 13.9.1971).
1919: Пачаліся заняткі ў Віленскай Беларускай Гімназыі.
Віленская беларуская гімназія — адна з першых беларускіх сярэдніх школ, якую 1.1.1919 арганізаваў Іван Луцкевіч. Рэгулярныя заняткі ў школе пачаліся 1.2.1919. Гімназія размяшчалася ў “Базыліянскіх мурах”, самым буйным беларускім асяродку ў Вільні. Школа працавала негледзячы на перашкоды з боку польскіх і савецкіх уладаў, некалькі разоў меняна памяшканьне, юрыдычны і адукацыйны статус. Дзейнічала да чэрвеня 1944 (1945?), закрытая савецкімі ўладамі. Віленская беларуская гімназія была адукацыйнай установай высокага ўзроўню, таму там апроч беларусаў, вучыліся і габрэі, і палякі, рускія і некалькі латышоў. З яе сьцен выйшлі многія і многія дзеячы беларускага руху.
Пераймальнікам традыцый Віленскай беларускай гімназіі з’яўляецца беларуская сярэдняя школа імя Ф. Скарыны ў Вільні.
1921: Спыніла дзейнасць Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі, якую узначальваў Кастусь Езавітаў (адкрытая ў верасні 1919).
Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі — дыпламатычна–консульская ўстанова БНР.Адкрылася ў верасні 1919 на аснове консульства БНР у Рызе, кіраўніком прызначаны К. Езавітаў, вайсковым райцам Павел Вент. Місіі даручалася весьці дыпламатычна-консульскую працу, займацца фарміраваньнем узброеных сіл і партызанскіх атрадаў для падтрымкі «зялёнага» руху на Віцебшчыне, наладзіць сувязі з Паўночна-Заходнім урадам Расіі (Юдзенічам) з тым, каб дабіцца прызнаньня БНР. У сьнежні 1919 пры місіі былі створаны рэгістрацыйна-пашпартныя аддзелы ў Рэвелі (Таліне), Лібаве (Ліепаі) і Тамерфорсе (Тампэрэ). Таксама місія мела свае прэс-бюро. 5 лістапада 1919 урад БНР дазволіў беларускім дыпламатычным прадстаўніцтвам у Латвіі набіраць беларусаў у асобныя атрады ў складзе латвійскага войска
1929: Мінчане пачалі карыстацца Беларускім даведачным бюро сувязі.
Першае фота — Магілёўская ратуша
крыніцы