27 красавіка творчая брыгада ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” у складзе пісьменніка Сяргея Чыгрына і барда Андрэя Мельнікава “навяла масты” яшчэ з трыма вясковымі школамі Слонімшчыны: Міжэвіцкай сярэдняй, Сялявіцкай і Шылавіцкай няпоўнымі.
Чыгрын распавядаў гісторыю выдатнага беларускага пісьменніка ХІХ стагоддзя са Слонімшчыны Кандрата Лейкі, прэзентаваў школам свае кнігі пра яго. Мельнікаў спяваў і праводзіў конкурсы з раздачай прызоў. Пра атмасферу на канцэртах у вёсках Міжэвічы, Сялявічы і Шылавічы можна судзіць па фатаздымках.
Андрэй Мельнікаў