13 лістапада ў дзіцячай бібліятэцы №7 вучні з суседняй школы паглядзелі спектакль “Мама Му ў басейне!” паводле кнігі шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр (пераклад Надзеі Кандрусевіч, выдавецтва “Логвінаў”).
Выступ тэатра “Лямцавая Батлейка” праходзіў у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Перад спектаклем мы пагаварылі з деткамі пра самага знакамітага беларуса – Францыска Скарыну, пра кнігадрук і юбілей. Потым паўтарылі беларускія словы і пайшлі ў басейн!
Дзеткі ўважліва глядзелі спектакль, плавалі і рабілі размінку, заўзелі за Маму Му. І смяяліся, і пляскалі ў далоні.
Пасля спектакля ўсе самі зрабілі для сябе медалі і атрымалі цудоўнейшыя падаруначкі – паштовачкі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Настаўніца дзетак была вельмі ўражана выступам і выказала падзяку і тэатру, і кампаніі “Будзьма!”.
Да пабачэння! Да новых сустрэч! Чытайце кніжкі на роднай мове!
Калі Вы жадаеце, каб вясёлая Мама Му, у выкананні “Лямцавай батлейкі” прыехала да вас у вашую школу ці бібліятэку і арганізавала сапраўднае шоў для дзетак альбо дарослых, пішыце на скрыню [email protected], і ваш зварот не застанецца без увагі.
Спектакль “Мама Му” ўжо прайшоў з посьпехам у розных гарадах і рэгіёнах Беларусі (Мінск, Брэст, Віцебск, Гродна, Дзяржынск, Слуцк, Заслаўе, Ждановічы, Мар’іна Горка). А патэнцыйным арганізатарам паведамляем, што пастанова разлічана на школьнікаў малодшага ўзросту.
Коратка пра аўтарку. Юя Вісландэр (JujjaVislander) – шведская дзіцячая пісьменніца (нарадзілася ў 1944г.), вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе – карове Му, яе сябру-хвальку крумкачы Краксе, ды іх сумесных прыгодах. У 2005 г. творчы дуэт Юі і Тумаса Вісландэраў быў угараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.