Будзьма беларусамі!
Caйт
Кампанія
Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com

Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!

  • Актуаліі
  • Калумністыка
  • Літаратура
  • Гісторыя
  • Фотарэпартаж
  • Крылы БНР
  • Разам да справы!
  • Афіша
26.05.2015 | Культура на галоўнай Навіны "Будзьма!" Робім культуру

“Кірмаш праектаў” да Дня горада ў Віцебску: добры густ і новы змест у сямі ідэях!

Tweet

Якім мусіць быць Свята горада, калі горад вядомы сваімі творчымі жыхарамі, міжнароднымі фестывалямі і адметным мастацкім іміджам? Імаверна, свята горада мусіць зашкальваць па крэатыўнасці і мастацкім увасабленні. Якім бачаць свята горада яго жыхары, убачым на “Кірмашы праектаў” ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” у найбліжэйшы чацвер – 28 мая.

КП_Віцебск_Афіша

Дзень горада Віцебск адзначыць 26-28 чэрвеня, але падрыхтоўка да яго пачынаецца значна раней. Ужо другі год запар на заклік Віцебскага райвыканкама да арганізацыйнай “кухні” актыўна далучаюцца віцябляне. Летась адміністрацыя горада вельмі канструктыўна паставілася нават да меркавання жыхароў горада ў анлайн-абмеркаваннях, а 9 з 10 культурніцкіх ідэй, прадстаўленых на “Кірмашы праектаў”, увайшлі ў афіцыйную праграму святкаванняў. А цяпер кампанія абвяшчае конкурс праектаў для свята горада ў гэтым годзе!

28 мая будуць прадстаўленыя 7 новых ідэй:

– Адкрыты маркет hand-made прыгажосці ад маладых і таленавітых майстроў, аздоблены разнастайнымі актыўнасцямі для аматараў актуальнай літаратуры, кіно, фатаграфіі.

– Міні-фестываль актыўнага адпачынку, у якім людзі з высокімі памкненнямі ацэняць канцэпцыю, а ўсе астатнія – насычаны змест.

– Спеўны сход, пасля якога кожны, незалежна ад узросту, наяўнасці голасу і тым больш музычнай адукацыі, зможа спяваць беларускія народныя песні.

– Дзве ўнікальныя пешаходныя і адна роварная экскурсіі па в. Лужасна з выдатным экскурсаводам. Маршруты ацэняць і госці Віцебска, і тым больш яго жыхары, асабліва маладыя, і няважна, у сэрцы ці ў пашпарце.

– Адкрыты інтэрактыўны стрыт-арт конкурс, закліканы зрабіць мастацкасць і эстэтыку Віцебска больш адчувальнай.

– Харэаграфічныя майстар-класы для ўсіх, хто хоча ўпэўнена і правільна рухацца пад музыку самых розных краін і музычных жанраў.

– Гарадскі фотазлёт, “злятацца” на які варта ўсім, хто хацеў бы спрычыніцца да мастацтва фатаграфіі ў якасці творцы, мадэлі, працуючы разам з выбітнымі прафесіяналамі.

 

І памятайце, што вы і толькі вы можаце падтрымаць прадстаўленыя праекты сваёй парадай, патрэбнымі кантактамі і асабістым удзелам! А разам з тым пазнаёміцца з мноствам творчых і апантаных любоўю да Віцебска гараджан, якія крок за крокам робяць свой горад лепшым. Калі вы таксама маеце задумы, энергію і жаданне зрабіць культурнае жыццё горада больш насычаным і цікавым, знайсці аднадумцаў, далучайцеся да гэтага кола!

28 мая, Выставачная зала, прасп. Фрунзэ, 11. Пачатак: 18:30.

Апошняе ў рубрыцы:

ki
Асоба Музыка

Ірэна Катвіцкая, фестываль «Беларускі стыль» і не толькі музыка (фота)

27 красавіка 2018 года ў Мінску другі раз пройдзе музычны фестываль «Беларускі стыль». Першая фестывальная сустрэча адбылася ў чэрвені 2016 г. у Мінску па...

vm2
"Культурызм" з Віктарам Марціновічам

Віктар Марціновіч: Чаго чакаць беларусам ад Трэцяй сусветнай вайны

  Вы кажаце, Трэцяй сусветнай не будзе? Я запярэчу: яна ўжо ідзе. Бо сітуацыя, калі два адвечныя апаненты рубяцца адзін з адным у Сірыі, — гэта ўжо Трэцяя...

tit
Грамадства

Роўнасць — гэта калі сляпы можа стаць губернатарам штата, а не рабіць усё жыццё разеткі

У мінскім фешэнебельным гатэлі «Рэнесанс» працуе малады чалавек Васіль з сіндромам Даўна. Ён глянцуе сталовыя прыборы тры гадзіны ў дзень. Гэта яго...

maldova
Навіны "Будзьма!" Разам да справы!

Запрашаем у асветна-практычную паездку ў Малдову! Дэдлайн – 23 красавіка!

Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА” і грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашаюць прадстаўнікоў грамадзянскай...



Апошнія навіны

    Афіша
    У Мінску ўпершыню пройдзе бясплатная «Ноч дэгустацыі серыялаў» – 11 мая
    Афіша У краіне
    Фэст экскурсаводаў у Віцебску – 2018 г. Поўны спіс экскурсій
    Багдан Сакалоў: “Адэпты мовы – часам як сведкі Іеговы”
    Гісторыя
    Леакадзія Шышэя: “Добра, што я пасядзела — шмат даведалася ў жыцці…”
    Культура
    Конкурс: арт-аб’ект у памяць пра Алеся Адамовіча
    Замежжа Літаратура
    “Не ведаў, што Апалінэр паходзіць з Беларусі”. Эрленд Лу сустрэўся з беларускімі пісьменнікамі
    Музыка
    Першы канцэрт Osimira за 5 гадоў (фота)
    Мастацтва
    Выстава пад адкрытым небам сюррэаліста Георгія Скрыпнічэнкі
    Грамадства
    У Мінску могуць з’явіцца вуліцы Алеся Дудара, Аркадзя Смоліча і парк Чынгіза Айтматава
    Гісторыя Літаратура
    Андрэй Мельнікаў: Не талды-курган
    Асоба Музыка
    Ірэна Катвіцкая, фестываль «Беларускі стыль» і не толькі музыка (фота)
    Грамадства
    Спадчына як рэстаран, альбо Ці месца дзіцячаму садку ў палацы?
    Гісторыя
    Поспехі савецкага развіцця вачыма спецслужбаў
    Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!
    Ад ідэі да справы: як зрабіць фестываль, цікавы кожнаму? Дыскутуем у Докшыцах ужо сёння!
    Грамадства
    Лёс Старога замка ў Гродне зацікавіў польскага дэпутата

Афіша

  • 22.04Тэатральна-чайная сустрэча з Гражынай Быкавай
  • 22.04“Живой уголок” в музее Азгура: Руж Янг (18+)
  • 22.04Стары Ольса / У карчме
  • 22.04Банкер фест 2018
  • 22.04Все свои: Красавчики & Gunships to Colorado & Fake Lab
  • 24.04Адкрыццё выставы акварэлі “Зямное і нябеснае”
  • 24.04Вечар памяці Мая Данцыга

УСЕ ПАДЗЕI

  • VK

  • Facebook

Апошнія каментары

  • Дятловчанин: Уже с момента написания данной стат …
  • N: Вельмі добра, дзякуй Макс Жбанкоў! …
  • Віктар Марціновіч: у чым толькі цікава вымяраецца розн …
  • ВР: Першыя два сказы В. М. - проста спр …
  • Віктар Марціновіч: 1. Tak, i pra heta esc zhadka u tek …

Папулярнае

    • Багдан Сакалоў: “Адэпты мовы – часам як сведкі Іеговы”
    • Як прэзентавалі новы сінгл гурта “Петля Пристрастия” (фота)
    • “Не ведаў, што Апалінэр паходзіць з Беларусі”. Эрленд Лу сустрэўся з беларускімі пісьменнікамі
    • Віктар Марціновіч: Чаго чакаць беларусам ад Трэцяй сусветнай вайны
    • Андрэй Мельнікаў: Не талды-курган

Ахова спадчыны

  • Малапольскі накірунак
  • Пярліны Падляшша
  • ПАДНЯПРОЎСКІЯ СКАРБЫ
  • Специалистов нет, денег мало, законы несовершенны. Что не так с белорусской реставрацией
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2016.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM