На XXII Форуме выдаўцоў у Львоўскім палацы мастацтваў з 10 па 13 верасня мае свой стэнд і беларуская кніга. Як паказаў першы дзень, нашыя выданні выклікаюць цікавасць украінскіх чытачоў.
Выдавец Генадзь Вінярскі
Выдавецтва “Кнігазбор” прыехала на Форум з серыяй “Бібліятэка Бацькаўшчыны”, паштоўкамі ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, а таксама серыямі Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” і “Каляровы ровар”.
Кнігараспаўсюднік Міраслаў Лазоўскі
Шукайце стэнд выдавецтва “Кнігазбор” на трэцім паверсе Палаца мастацтваў (г. Львоў, вул. Каперніка, 17, стэнд № 457).
Падрабязна з праграмай Форуму можна пазнаёміцца тут: bookforum.ua.
Фота прадастаўленыя выдавецтвам “Кнігазбор”