27-га студзеня ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” і акцыі “500-годнасць” у Літаратурным музеі імя Пятруся Броўкі адбылася сустрэча, прысвечаная творчасці Кузьмы Чорнага. Драматург і акцёр Васіль Дранько-Майсюк разам з выкладчыкам , літаратуразнаўцам Ганнай Севярынец зладзілі чытанне прозы гэтага вялікага пісьменніка. Удзельнічалі ў гэтым тэатралізааным мерапрыемстве ўсе ўдзельнікі: навучэцы гімназіі № 18, юрыдычнага каледжа БДУ і проста аматары творчасці Кузьмы Чорнага (усяго было каля 20 чалавек). Не абышлі мы ўвагай і любоў аўтара “Сястры” да творчасці Скарыны, якога Чорны называў адным з першых у нашай літаратуры незраўнаных стылістаў. Ягоныя прадмовы да Бібліі Чорны мог цытаваць напамяць гадзінамі.