У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” 16 кастрычніка лялечны тэатрык “Лямцавая батлейка” завітаў у сярэднюю школу №61, 4 “В” клас, дзе паказаў спектакль “Мама Му чытае і прыбірае” паводле кніг шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр. Перад спектаклем настаўніцы былі ўручаны дзіцячыя кніжкі на беларускай мове “Снежны чалавек” ды “Віта – Белая Крэска і Эйвінд”. Настаўніца з падзякай прыняла падарункі і паабяцала прачытаць кніжкі у класе, а потым перадаць у школьную бібліятэку. Яшчэ да спектакля дзеці адказалі на пытанні моўнай віктарыны і атрымалі невялічкія прызы – паштовачкі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Ніхто не верыў, што Мама Му навучылася чытаць! Крумкач лётаў ды мітусіўся! Было весела! А за гонар складваць рэчы ў кароўнік ледзь не стварылася бойка! Малайцы! Любіце прыбірацца!
Пасля кожнага спектакля дзеці, пакрычаўшы голасна-голасна “Му-уууу!”, атрымалі прызы – постары з Мамай Му і Крумкачом і закладачкі для падручнікаў на памяць ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Дзякуй! Да пабачэння! Да новых сустрэч! Чытайце кніжкі на роднай мове!
Калі Вы жадаеце, каб вясёлая Мама Му, у выкананні “Лямцавай батлейкі” прыехала да вас у вашую школу ці бібліятэку і арганізавала сапраўднае шоў для дзетак альбо дарослых, пішыце на скрыню [email protected], і ваш зварот не застанецца без увагі.
Спектакль “Мама Му” ўжо прайшоў з посьпехам у розных гарадах і рэгіёнах Беларусі (Мінск, Брэст, Дзяржынск, Слуцк, Заслаўе, Ждановічы, Мар’іна Горка, Кобрын, Рагачоў, Гродна). А патэнцыйным арганізатарам паведамляем, што пастанова разлічана на школьнікаў малодшага ўзросту.
Коратка пра аўтарку. Юя Вісландэр (Jujja Vislander) – шведская дзіцячая пісьменніца (нарадзілася ў 1944г.), вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе – карове Маме Му, яе сябру-хвальку Крумкачу, ды іх сумесных прыгодах. У 2005 г. творчы дуэт Юі і Тумаса Вісландэраў быў угараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.