Вось і скончыўся яшчэ адзін навучальны год. У апошні дзень вясны 31 траўня вучні гімназіі № 73 наведалі дзіцячую бібліятэку № 2 г. Мінска, каб сустрэцца з Мамай Му і Крумкачом. Лялечны тэатрык “Лямцавая батлейка” прадставіў новы спектакль “Мама Му ў басейне”, паводле кнігі шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр. Мерапрыемства праходзілі ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Сустрэча пачалася з падарункаў. У фонд бібліятэкі былі пераданы кніжкі шведскай пісьменніцы Сары Лундберг “Віта – Белая Крэска” у перакладзе на беларускую мову.
Паўтарыўшы з дзецьмі некаторыя беларускія словы, пачаліся прыгоды! Што трэба зрабіць да таго, як залезці ў басейн? Не толькі кароўка і Крумкач ведаюць адказ. Дзеткі падказвалі героям падчас спектакля, дружна рабілі размінку, громка заўзелі – і атрымалі ўзнагароду – вяселы настрой, цукеркі і новыя веды!
Да пабачэння! Да новых сустрэч! Прыходзьце ў бібліятэкі! Чытайце кніжкі на роднай мове!
Калі Вы жадаеце, каб вясёлая Мама Му, у выкананні “Лямцавай батлейкі” прыехала да вас у вашую школу ці бібліятэку і арганізавала сапраўднае шоў для дзетак і дарослых, пішыце на скрыню [email protected], і ваш зварот не застанецца без увагі.
Спектакль “Мама Му” ўжо прайшоў з посьпехам у розных гарадах і рэгіёнах Беларусі (Мінск, Брэст, Віцебск, Гродна, Дзяржынск, Слуцк, Заслаўе, Ждановічы, Мар’іна Горка). А патэнцыйным арганізатарам паведамляем, што пастанова разлічана на школьнікаў малодшага ўзросту.
Коратка пра аўтарку. Юя Вісландэр (Jujja Vislander) – шведская дзіцячая пісьменніца (нарадзілася ў 1944г.), вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе – карове Му, яе сябру-хвальку крумкачы Краксе, ды іх сумесных прыгодах. У 2005 г. творчы дуэт Юі і Тумаса Вісландэраў быў угараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.