25 кастрычніка старэйшыя групы яслі-сада №1 прыйшлі ў музычную залю, каб сустрэцца з каровай ды варонай. Таму, што ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” тэатрык лялек “Лямцавая батлейка” паказаў спектакль “Мама Му ў басейне!” паводле кнігі шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр (пераклад Надзеі Кандрусевіч, выдавецтва “Логвінаў”).
Перад спектаклем дзеткі дружна паўтаралі беларускія словы, вызначалі правілы паводзін у тэатры, навучыліся звонка пляскаць у далоні. Крумкач насмяшыў усіх! А карова Мама Му хацела плаваць у басейне, катацца з горкі і нават атрымаць медаль. І ў яе гэта атрымалася!
Пасля спектакля деткі заўзелі за любімых герояў і ўсе перамаглі! І атрымалі цудоўнейшыя падаруначкі – паштовачкі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Да пабачэння! Да новых сустрэч! Чытайце кніжкі на роднай мове!
Калі Вы жадаеце, каб вясёлая Мама Му, у выкананні “Лямцавай батлейкі” прыехала да вас у вашую школу ці бібліятэку і арганізавала сапраўднае шоў для дзетак альбо дарослых, пішыце на скрыню [email protected], і ваш зварот не застанецца без увагі.
Спектакль “Мама Му” ўжо прайшоў з посьпехам у розных гарадах і рэгіёнах Беларусі (Мінск, Брэст, Віцебск, Гродна, Дзяржынск, Слуцк, Заслаўе, Ждановічы, Мар’іна Горка). А патэнцыйным арганізатарам паведамляем, што пастанова разлічана на школьнікаў малодшага ўзросту.
Коратка пра аўтарку. Юя Вісландэр (Jujja Vislander) – шведская дзіцячая пісьменніца (нарадзілася ў 1944г.), вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе – карове Му, яе сябру-хвальку крумкачы Краксе, ды іх сумесных прыгодах. У 2005 г. творчы дуэт Юі і Тумаса Вісландэраў быў угараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.