Віцебская публіка вызначыла пераможцаў паўфіналу беларуска-шведскага конкурсу bandscan: Belarus. Імі сталі гурты Minas Morgul і Jenowa.
У фінале конкурсу, што адбудзецца 24 студзеня ў мінскім клубе Fabrique, яны будуць спаборнічаць з гуртамі-пераможцамі паўфіналаў у Баранавічах і Мінску.
Па выніках апошняга галасавання гурт, які набярэ больш за ўсё галасоў, адправіцца з канцэртам у Швецыю, а астатнія атрымаюць прафесійнае музычнае абсталяванне.
“Будзьма!” скрыжоўвае пальцы за свой улюбёны гурт, але які гэта гурт – не скажам.
Шведскі гурт “I love you, baby”
Фота Сяргея Навіцкага з vkontakte.ru