У вёсцы Перадолы Глыбоцкага раёна 13 – 14 чэрвеня адбыўся фестываль бардаўскай песні. Фестываль прайшоў на сядзібе Мар’яна Місевіча, прадпрымальніка з Падсвілля, які вельмі паважае роднае слова, а таксама тых, хто ім карыстаецца, захоўвае гісторыю свайго роду. Арганізатарамі фестывалю сталі культурна-асветніцкі цэнтр імя Язэпа Драздовіча і рэсурсовы цэнтр «Барміца» у асобах іх кіраўнікоў Ады Райчонак і Яраслава Берніковіча.
Адкрыла фестываль Ада Райчонак, кіраўнік культурна-асветніцкага цэнтра імя Язэпа Драздовіча. Менавіта яна прыклала найбольш намаганняў, каб гэты фестываль адбыўся. Пасля слоў прывітання выступіў мясцовы бард Антон Марговіч. Ён выканаў чатыры песні на словы паэткі З Падсвілля Марыі Баравік. Две песні былі выкананыя дуэтам, Антону дапамагала Лера Райчонак, унучка Ады Эльеўны. Тэкст цалкам.
На фота: Вольга Акуліч
Фота westki.info.