Шэраг сустрэчаў з вядомымі беларускімі аналітыкамі, гісторыкамі і журналістамі адбудзецца ў межах кампаніі “Будзьма!”.
30 лістапада, 19.00. Глыбокае, Касцёл Найсвяцейшай Троіцы.
1 снежня, 19.00. Наваполацак, Памяшканне Таварыства беларускай мовы.
4 снежня, 18.30. Гродна. Памяшканне Таварыства Беларускай Школы
У залежнасці ад месца і тэматыкі папярэдніх сустрэчаў, спатканні будуць прысвечаныя розным сюжэтам.
Будзе прэзэнтаваны збор твораў ксяндза Адама Станкевіча, што выйшаў у выдавецтве “ARCHE”, і нумар часопісу “ARCHE”, прысвечаны Вялікаму Княству Літоўскаму і дарасейскай гісторыі Беларусі.
Чакаецца прыезд рэдактара часопісу В.Булгакава, рэдактараў газеты “Наша Ніва” Андрэя Дынька і Андрэя Скурка, гісторыка Алеся Пашкевіча ды гарадзенскіх і мінскіх аўтараў “ARCHE” і “Нашай Нівы”.
Будзе працаваць выстава беларускіх кніжак.
Запрашаюцца ўсе ахвотныя.