19 лістапада ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” ў гродзенскай галерэі “Крыга” адбылася прэзентацыя новай навукова-папулярнай кнігі гісторыка і археолага Мікалая Плавінскага “Бітва на Нямізе 3 сакавіка 1067 года”. Кніга выйшла ў серыі “Беларусь у войнах”.
У новай працы даследчыка прапаноўваецца новы погляд на адну са знакавых падзей у сярэднявечнай гісторыі Беларусі і на дзейнасць яе галоўнага персанажа – полацкага князя Усяслава Брачыславіча, які ў айчыннай гістарычнай навуцы вядомы як Чарадзей.
Выступ аўтара выклікаў жывую зацікаўленасць аўдыторыі і журналістаў, што выявілася ў шматлікіх пытаннях і жывым сяброўскім абмеркаванні.