8-га чэрвеняў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” ў бібліятэцы №14 імя Францішка Багушэвіча адбылася сустрэча драматурга Васіля Дранько-Майсюка з 1-мі і 2-мі класамі сярэдняй школы № 116.
50 хвілін хвілін прайшлі незаўважна. Панавала сонечная, вясёлая атмасфера, аздобленая інтэрактыўнымі гульнямі, нечаканымі акцёрскімі заданнямі. Дзеткі падзяляліся на каманды і павіны былі на камеру паказаць лепшага кампутарнага монстра, вучыліся вітацца па-французску, кітайску і, вядома-ж, па-беларуску, разам з Васілём разыгралі хорар-гісторыю пра ганарлівага хлопчыка і каварных Чах-Чахаў.
Лепшыя артысты атрымалі прызы: часопіс “Дзеяслоў”, закладкі і паштоўкі ад “Будзьмы”.