Паэтэса Вера Буланда правяла Дзень ведаў у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі 1 верасня 2017 года перад вучнямі і настаўнікамі Аўтазаводскага і Першамайскага раёнаў г. Мінска.
Насамрэч, у год 500-годнасці першадруку, сама гаварыць пра кнігі. І спадарыня Вера пачала з кнігі Пімена Панчанкі “Горкі жолуд”, які з зычлівым аўтографам быў дасланы аўтарам ёй, тады яшчэ маладой настаўніцы, у 1989 г. А потым і сустрэча-гасцяванне разам з вучнямі ў народнага паэта, які не адпусціў землякоў без сваіх кніг з не менш зычлівымі аўтографамі. Цікавы расповяд пра земляка па Мсціжу, а Пімен Емяльянавіч жыў у іх вёсцы ў 1930-31-м г.г., паэтэса завяршыла вершам “Родная мова”:
Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі, ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна – вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара…
У вершы аўтар незвычайна прыгожа і паслядоўна характарызуе кожны месяц – назвы нашы, беларускія, напрыклад: “сакавік з сакатаннем і сокам непаўторных вясновых бяроз…”. Пасля чаго было заданне вучням паўтарыць назвы месяцаў па-беларуску. Спадарыня Вера з радасцю прыгадала і сустрэчы з Сяргеем Іванавічам Грахоўскім, насамрэч, некалькі незабыўных размоў і таксама перапіска з аўтарам вядомых радкоў:
Чалаавеку не трэба спагада,
Дабрата чалавеку патрэбна…
Каб сяброў сустракаць клапатлівых
У дарозе далёка ад дому,
І каб сам быў заўсёды шчаслівы,
Калі шчасце прыносіш другому.
Усіх сустрэч было нямала, што пераказаць усе падрабязнасці размоў, перапіскі з Генрыхам Далідовічам, Сяргеем Панізнікам, Вячаславам Адамчыкам, Марыяй Захарэвіч, Святланай Шаліма, Таццянай Мархель за кароткі прамежак часу немагчыма. Самае галоўнае, што ўсе знаёмствы і размовы пакінулі ў сэрцы самыя лепшыя ўспаміны, падказкі і парады для далейшага жыццёвага шляху. Напрыклад, у адной кнізе Пімен Панчанка, даведаўшыся, што маладая настаўніца піша вершы, пахваліў, адзначыў паэтычныя здольнасці і пакінуў такі аўтограф-параду: “Пішы праўдзіва, жыві праўдзіва – будзеш шчаслівай!”.
Пасля свайго выступу Вера Аляксандраўна аб’явіла гледачам пачатак спектакля “Беларусь. Дыдактыка”, ідэя якога і рэжысёр А. Марчанка, рэдактар па падборы літаратурнага матэрыялу Вера Буланда, у галоўнай ролі народная артыстка Таццяна Мархель, з якой паэтэса знаёма з часоў працы Таццяны Рыгораўны ў тэатры імя Я. Коласа. Вось так, “не бойцеся спантаннасці сустрэч, ды і сяброў старых не праганяйце прэч…” –пажартавала напрыканцы выступу Вера Аляксандраўна, а актыўным удзельнікам конкурсу падарыла паштоўкі “Не маўчы па-беларуску”, значкі, торбачкі і майкі з выявамі цмокаў і плакаты “500-годнасць кнігадруку”