Плённым на творчыя сустрэчы ў межах кампаніі ”Будзьма беларусамі!” для Эдуарда Акуліна і Леаніда Дранько –Майсюка быў канец лістапада. 27лістапада паэты наведалі Віцебшчыну, дзе выступілі ў Заронаўскім краязнаўчым музеі і Віцебскай абласной бібліятэцы. А 29 лістапада паэты наведалі Койданаўшчыну, дзе іх віталі вучні Фаніпальскай гімназіі, Бараўской СШ і чытачы Цэнтральнай раённай бібліятэкі. Усе сустрэчы прайшлі пад знакам беларускай кнігі, часопісаў “Верасень” і “Дзеяслоў”, пад знакам неўміручай паэзіі Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Танка.