Мінскі Планетар запрашае ў рамках серыі канцэртаў “Планетарнай паэзіі” на вечарыну Adventum ceri (Чаканне нябёсаў). Імпрэза адбудзецца ў межах кампаніі “Будзьма!”
Надзвычайнае планетарнае шоў да Нараджэння Хрыстовага і Шчодрыку адбудзецца 29 снежня 2008 году а 19-й гадзіне у зорнай зале Планетара (Мінскі гарадскі парк ім. М. Горкага).
Адсвяткуем каляды разам!
Прысутнасць інтэлектуальнай прасунутасці і выключнай датклівасці абавязковая.
Удзел бяруць паэты:
Іна Каляда (бо як жа Каляды без Каляды)
Віка Трэнас
Таццяна Будовіч
Аксана Спрынчан
Наталля Кучмель
Сяргей Вераціла і галоўны альтэрнатыўны Зюзя краіны
І, безумоўна, сюрпрыз
Увесь вечар на сцэне славуты музыка Раман Абрамчук і тры салодкагалосыя анёлы, а таксама чакаецца выступ слыннай бардэсы Таццяны Беланогай.
Даведкі па тэлефоне 8-029-7682878 (Алесь)
Кошт квіткоў 2500