У рамках акцыі “500-годнасць” драматург і педагог Васіль Дранько-Майсюк наведаў 12 красавіка навучэнцаў СШ № 87 г. Мінска.
На сустрэчы прысутнічалі вучні 3-га класа ў колькасці 25 чалавек. Госць зладзіў спектакль у які задзейнічаў усіх прысутных. За аснову быў ўзяты верш Валярыны Куставай “Шчаслівыя людзі на нашай планеце”. На аснове гэтага твора дзеці прыдумалі фантастычную гісторыю ў якой Францыск Скарына, як сапраўдны супергерой, вызваляў, пры дапамозе чароўных словаў са сваіх кніг, прынцэсу з лапаў злога чараўніка-цмока.
45 хівлін праляцелі незаўважна. Вучні і настаўніца атрымалі найвялікшае задаваленне.