11 ліпеня ў дзіцячым летніку “Арляня” ў мястэчку Станькава Дзяржынскага раёна адбылося Шоў Беларушчыны, прысвечанае 500-годдзю беларускага кнігадруку. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел каля 60 дзяцей ад 10 да 14 гадоў. Найлепшыя атрымалі падарункі ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.