8 снежня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце адбылося Шоў Беларушчыны для студэнтаў.
Нягледзячы на невялікую колькасць удзельнікаў, праграма адбылася цікавая і змястоўная. Студэнты не толькі адказвалі на пытанні віктарыны, а яшчэ і выказвалі свае прапановы па ўдасканаленні мерапрыемства. Па заканчэнні кожны атрымаў падарунак ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма Беларусамі”.