29 жніўня ў в. Васілеўшчына і аг. Чаркасы Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці адбыліся шоў Беларушчыны.
У першым выпадку праграма прайшла падчас свята вёскі і была разлічана на рознаўзроставую катэгорыю жыхароў, а ў другім выпадку шоў было прымеркавана да Дня ведаў, наведавальнікі якога былі дзеці.
Адметнасцю дадзеных праграм былі цікавыя пытанні з гісторыі тых мястэчэк, дзе адбываліся праграмы. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі каштоўныя падарункі ад грамадскай-культурніцкай кампаніі “Будзьма Беларусамі!”.