11 лістапада ў сш №136 г. Мінска адбыліся “Шоў Беларушчыны” для 5, 7 і 9-га класаў. Адметнасцю дадзеных мерапрыемстваў бало тое, што яны былі прымеркаваны да тыдня беларускай мовы. На працягу ўсіх шоў прагучала шмат цікавых пытанняў з гісторыі і культуры нашай Бацькаўшчыны. Напрыканцы праграмы лепшыя атрымалі падарункі ад грамадскай кампаніі “Будзьма Беларусамі”.