14 лютага 2017 года кампанія “500-годнасць” завітала ў сярэднюю школу № 26 горада Мінска. На гэты раз гасцямі і суразмоўцамі сталічных вучняў і настаўнікаў былі бард і паэт Алесь Камоцкі ды фотамастак і паэт Георгій Ліхтаровіч. У прасторнай і светлай залі адбылася цікавая размова пра вытокі беларускага кнігадруку. Вучні былі не толькі слухачамі, а і чыннымі ўдзельнікамі імпрэзы. Найбольш актыўныя з іх атрымалі паштоўкі, плакаты ды іншыя сувеніры. Гучалі вершы прысвечаныя беларускім асветнікам, прыгажосці роднай зямлі і ролі роднай мовы ў сённяшнім часе. Не маглі пакінуць слухачоў абыякавымі песні Алеся Камоцкага…