15-га снежня ў рамках праграмы “500-годнасць беларускага кнігадруку” ў дзіцячай бібліятэцы №16 г. Мінска адбылася літаратурная сустрэча з драматургам і пісьменнікам Васілём Дранько-Майсюком.
На сустрэчу завіталі вучні СШ № 217 разам са сваёй настаўніцай. Размова вялася пра каралёў беларускай літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя: Івана Шамякіна, Уладзіміра Караткевіча, Івана Мележа, Андрэя Макаёнка.
Пагаварылі таксама і пра сённяшніх пісьменнікаў, сярод якіх спадар Васіль асабліва вылучыў Віктара Жыбуля, Веру Бурлак, Віктара Лупасіна, Валярыну Куставу.
Згадалі і асветніка Францыска Скарыну, пра якога школьнікі ставілі спектакль у школе, урыўкі якога яны прадэманстравалі і ў бібліятэцы.