16 кастрычніка ў мінскай сярэдняй школе № 9 (Гедройца, 20) адбудуцца літаратурныя сустрэчы з паэтэсай Верай Буландай. З вучнямі 5 класа сустрэча пачнецца а 11.00, з навучэнцамі 10 – га класа – у 12.00, а 13.00 паэтэса завітае ў 11–я класы. Актыўныя ўдзельнікі сустрэч атрымаюць падаруначкі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, у межах якой адбываюцца выступы.