Сустрэчы ў рамках акцыі “Пяцісотгоднасць” адбыліся 21 і 23 лістапада ў Мінскай дзіцячай бібліятэцы №4 і ў Бярэзінскай гімназіі. Агулам у гэтых сустрэчах удзельнічала каля 160 вучняў 6-9 класаў.
Падлеткі ўдзельнічалі ў адмысловай віктарыне, адказваючы на самыя розныя пытанні пра літаратурныя жанры, беларускую літаратуру, а таксама пра Францішка Скарыну. Тыя, хто даваў правільныя адказы, атрымлівалі памятныя прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.