21 лютага ў міжнародны дзень роднай мовы адбыліся тры культурна-асветніцкія патрыятычныя праграмы “Шоў Беларушчыны”. Першае шоў праходзіла ў сш №136 г. Мінска для 7-га класа. Наступныя праграмы адбыліся ў бібліятэцы вёскі Чаркасы Дзяржынскага раёна. Першая праграма была разлічаная на дзяцей, а другая на дарослых. Адметнасцю ўсіх мерапрыемстваў былі дадатковыя пытанні прысвечаныя беларускай мове. Асаблівасцю праграмы для дарослых у в.Чаркасы, стала напісанне агульнанацыянальнай дыктоўкі прысвечанай 120-годдзю Максіма Гарэцкага. Самыя актыўныя атрымалі каштоўныя падарункі ад грамадскай кампаніі “Будзьма Беларусамі!”.