22 лютага шмат праходзіла мерапрыемстваў з нагоды Свята Роднай Мовы. Лялечны тэатрык “Лямцавая батлейка” са спектаклем “Мама Му чытае і прыбірае” паводле кніг шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр, прыняў удзел у фэсце, які праходзіў у клубе ІМАГУРУ. Паглядзець спектаклік падыйшлі не толькі дзеткі, але і дарослыя. Вядома, кожны хоча хоць на хвілінку забыцца на ўсе праблемы і адчуць сябе дзіцёнкам. А с Мамай Му і Крумкачом заўседы весела і незвычайна!
Як весела ўсе на прыканцы “мукалі” і на хвіліну клуб ператварыўся ў вялікі кароўнік!
Кожны глядач пасля спектаклю атрымаў падаруначак ад кампаніі “Будзьма!” – шыкоўную выразанку с закладачкай і папяровымі фігуркамі Мамы Му і Крумкача. Кожны зможа зрабіць сабе спектаклік!
Дзякуй! Да пабачэння! Да новых сустрэч! Чытайце кніжкі на роднай мове!
Калі Вы жадаеце, каб вясёлая Мама Му, у выкананні лямцавай батлейкі прыехала да вас у вашую школу ці бібліятэку і арганізавала сапраўднае шоў для дзетак альбо дарослых, пішыце на скрыню [email protected], і ваш зварот не застанецца без увагі.
Спектакль “Мама Му” ўжо прайшоў з поспехам у розных гарадах і рэгіёнах Беларусі (Мінск, Брэст, Дзяржынск, Слуцк, Заслаўе, Ждановічы, Мар’іна Горка). А патэнцыйным арганізатарам паведамляем, што пастанова разлічана на школьнікаў малодшага ўзросту.
Коратка пра аўтарку. Юя Вісландэр (Jujja Vislander) – шведская дзіцячая пісьменніца (нарадзілася ў 1944г.), вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе – карове Му, яе сябру-хвальку крумкачы Краксе, ды іх сумесных прыгодах. У 2005 г. творчы дуэт Юі і Тумаса Вісландэраў быў угараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.