У чацвер 5 чэрвеня ў Магілеўскім грамадскім цэнтры “Кола” у межах кампаніі “Будзьма беларусамі” адбылася імпрэза з удзелам Барыса Пятровіча, Анатоля Івашчанкі, Юрыя Несцярэнкі і Ўсевалада Сцебуракі. Быў прэзэнтаваны 69 нумар часопіса “Дзеяслоў” і “Анталогія перакладу рускага року”.
Барыс Пятровіч выступіў і як рэдактар часопісу і як празаік, зачытаўшы фрагменты тэкстаў са сваіх апошніх кнігаў. Анатоль Івашчанка распавеў пра праект рок-анталогіі і разам з Юрыем Несцярэнкам выканалі песні вядомых гуртоў. Шматлікая магілеўская публіка надзвычай цепла вітала выканаўцаў. Імпрэза скончылася гутаркай, у якой госці адказалі на пытанні магілеўчан.