26 верасня ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк правялі літаратурны ўрок Максіма Багдановіча ў сталічнай гімназіі №30. “Максім Багдановіч — гэта наш беларускі Ікар. Нездарма ж ягоны сябра Аркадзь Смоліч называў паэта “госцем з высокіх нябёсаў”. Спадзяемся, што сваім выступленнем нам удалося пераканаць у гэтым і вучняў, і настаўнікаў сталічнай гімназіі №30. Нас шчыра радуе тое, што дзякуючы такім вось літаратурным урокам заўважна пашыраецца духоўнае кола нашчадкаў Максіма Багдановіча”, — падзяліліся сваімі ўражаннямі выступоўцы.