4 лютага ў межах літаратурна-мастацкіх сустрэчаў культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбыліся выступы Андрэя Мельнікава ў Вілейцы і Маладзечна.
Вілейская сустрэча будавалася на рэтраспектыве даўніх твораў нашай літаратуры, маладэчанская – звалася “Радзіма і каханне”. І там і там, апроч аўтарскіх песень Андрэя Мельнікава, гучалі яго песні на вершы класічных творцаў.
Атмасфера абодвух выступаў была цёплай і ўзаемадаверлівай, у немалой ступені – камернай. Аўдыторыя – амаль напоўніцу дарослай. Песні, гутаркі, пытанні-адказы – усё гэта напоўніла халодны лютаўскі дзень цеплынёй шчырых сяброўскіх стасункаў паміж бардам і аўдыторыяй.