15 і 16 верасня ў г. Мінску адбыліся Шоў Беларушчыны для студэнтаў завочнага навучання універсітэта культуры і мастацтваў. Мерапрыемства парадавала ўдзельнікаў, якія з задавальненнем адказалі на пытанні віктарыны, даведаліся шмат цікавай інфармацыі з гісторыі і культуры нашай Бацькаўшчыны. Па заканчэнні студэнты атрымалі падарункі ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.