Завершылася галасаванне конкурса фотаздымкаў ад “Будзьма беларусамі!”, на які наведвальнікі сайта дасылалі свае фотаздымкі ў майках з нашай сімволікай. Падвядзем вынікі гэтага конкурса.
Першае месца з найбольшай колькасцю галасоў (237 галасоў) заняў здымак, які даслаў Андрэй Бурундукоў. Пераможца атрымлівае ў якасці прыза – аплочаную вячэру на дваіх у мінскай рэстарацыі “Камяніца”, што знаходзіцца ля парку Горкага.
Здымак-пераможца:
Другое і трэцяе месцы (86 і 84 галасоў адпаведна) занялі здымкі ад аднаго аўтара – Змітра Лукашука. Кампанія “Будзьма беларусамі!” абавязкова ўзнагародзіць яго каштоўным прэзентам!
Фотаздымкі-прызёры:
Мы віншуем перможцаў і выказваем падзяку тым, хто дасылаў здымкі на конкурс і ўсім, хто браў удзел у абіранні пераможцы! Кампанія “Будзьма беларусамі!” абавязкова будзе праводзіць новыя цікавыя конкурсы з каштоўнымі прызамі на сваім сайце – сачыце за аднаўленнямі.
на тытульным фотаздымку – новы сеціўны персанаж Проста Вож