6 чэрвеня ў мястэчку Станькава Дзяржынскага раёна адбылося Шоў Беларушчыны для выпускнікоў школ. Адметнасцю дадзенай праграмы было тое, што адбывалася яна ў гістарычным парку і была прысвечана юбілею беларускага кнігадруку. Найлепшыя атрымалі падарункі ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.