Першыя дзесяць удзельнікаў, якія правільна адкажуць на ўсе восем пытанняў, атрымаюць ад кампаніі «Будзьма беларусамі!» квіткі на канцэрт праекту «У нескладовае», што адбудзецца 28 кастрычніка ў клубе «Рэактар».
1. «Ў» — літара хоць і адметная, аднак прысутнічае ў іншым сучасным алфавіце. У якім?
1. у сербскім
2. у кітайскім
3. у эскімоскім
2. Як вядома, творцы і прадпрымальнікі, натхнёныя літарай «Ў», усяляк выкарыстоўваюць яе назву і вобраз у сваёй творчасці і дзейнасці. Чаго з прыведзенага ніжэй спіса не існуе?
1. беларускага поп-рок-гурта «У нескладовае»
2. помніка ў цэнтры Полацка, прысвечанага і зробленага ў форме літары «Ў»
3. галерэі і кнігарні «Ў» у цэнтры Мінска
4. хакейнага спорт-комплекса «Ў-Арэна» ва Ушачах.
3. Хто і калі ўпершыню ўжыў літару «Ў»?
1. балгарскія манахі Кірыла і Мяфодзій у ІХ стагоддзі, калі ўпарадкоўвалі кірылічны алфавіт
2. друкар Францыск Скарына ў 1517 г., рыхтуючы да выдання «Псалтыр», калі перакладаў кананічныя тэксты са старажытных моваў на беларускую
3. пачынальнікі новай беларускай літаратуры ў сярэдзіне ХІХ ст., калі даследавалі фальклор.
4. украінскія выдаўцы ў ХІХ ст.
4. Пісьменнік Уладзімір Арлоў у сваім апавяданні «У нас у Серабранцы» піша, як у пачатку 1990-х паштарка, што насіла яму лісты, адмаўляла літары «Ў» у існаванні. Як тая паштарка вымаўляла прозвішча спадара Уладзіміра?
1. Арлой
2. Арлов
3. Арлоу
5. Ці праўда, што пры збоі кадавання кірылічных тэкстаў у вэбе з кадавання KOI8-R на кадаванне UTF-8 толька літара «ў» застаецца не скажонай:
1. напраўду не скажаецца толькі «ў»
2. скажаецца, але не скажаецца «й»
3. скажаецца
4. не скажаецца
6. Ці праўда, што ў кампутарах пад аперацыйнай сістэмаю «Windows 7» клавішы, якія пазначаюць «ў» і апостраф, памяняныя месцамі?
1. так
2. не
7. Вядома, што гук «ў» вельмі нагадвае ангельскі гук з якога пачынаецца, напрыклад, слова «water». Як вы лічыце, які рэкорд па даўжыні карэктнага вымаўлення гэтага гуку быў пастаўлены Томам Емельсанам са штата Аёва і занесены ў «Кнігу рэкордаў Гінэса» летась:
1. 15 секундаў
2. 2 хвіліны і 8 секундаў
3. 14 хвлін 44 сэкунды
4. такога не было
8. Адпаведна з правіламі беларускай арфаграфіі, «ў» ужываецца пасля галосных. А ці скарачаецца «у» да «ў» пасля самога «ў»?
1. так
2. не
Свае адказы да 25 кастрычніка дасылайце на электронную пошту: [email protected]