19 чэрвеня у ДАЛ “Дружба” Дзяржынскага раёна адбылося Шоў Беларушчыны прымеркаванае да юбілею беларускага кнігадруку. Адметнасцю дадзенай праграмы было тое, што яна адбывалася у дзіцячым летніку і мела больш шырокі фармат. У межах шоў дзеці не толькі адказвалі на пытанні віктарыны, але і маглі праявіць сябе ў мастацкім прачытанні вершаў. Найлепшыя атрымалі падарункі ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.