20-га чэрвеня ў бібліятэцы № 15 імя Цёткі адбылася сустрэча драматурга і педагога Васіля Дранько-Майсюка з навучэнцамі пачатковых класаў СШ № 115 г. Мінска. Хлопчыкі і дзяўчыкі (прыйшло каля 40 чалавек) — прыхільнікі Францыска Скарыны. Зараз яны ў летнім лагеры і там, натхнёныя сваімі настаўнікам, ствараюць гісторыі, малююць коміксы, прыдумляюць гульні, прысвечаныя першадрукару. Васіль расказаў юным слухачам малавядомыя факты з жыцця асветніка, зладзіў віктарыну (хто са школьнікаў ведае болей пра Францыска), распавёў пра той вялікі ўплыў, які аказала дзейнасць Скарыны на нашу культуру. Сустрэча прайшла як адно шчаслівае імгненне. Дзеці ды іх настаўніца засталіся задаволеныя.