4 дні цягнуліся краязнаўчыя сустрэчы з Антонам Астаповічам і Юрыям Жыгамонтам. Спатканні з жыхарамі Гомельшчыны і Гродзеншчыны дапамагла арганізаваць вядомая культурніцкая кампанія “Будзьма!”. 2 жніўня краязнаўцы наведалі Вялікую Бераставіцу. У сустрэчы ўдзельнічаў і наш карэспандэнт.
Антон Астаповіч і Юрый Жыгамонт сябруюць у Таварыстве аховы помнікаў. Пытанням захавання гісторыка-культурнай спадчыны была прысвечана большая частка дыскусій з удзельнікамі сустрэч.
Акрамя гэтага Юрый Жыгамонт вядзе папулярную тэлеперадачу “Новыя падарожжы дылетанта”. Дасціпны вандроўнік з рэтра-сакваяжам штотыдзень натхнёна распавядае пра беларускія мястэчкі і вёскі. Да сакавіка 2006 года “Падарожжы дылетанта” транслявалі па БТ. Цяпер кожную суботу перадача выходзіць на канале СТБ.
– Чаму падарожнічае менавіта Дылетант, а не Краязнаўца ці Гісторык? – запытваюся ў Юрыя Жыгамонта.
– Таму што Дылетант як пачуў, так і расказаў! Бывае, прыязджаеш у вёску на здымкі з гатовым сцэнарам. А там табе столькі раскажуць пра гэтыя мясціны, што даводзіцца значна дапаўняць свой падрыхтавалі тэкст. Тэкст цалкам.