Свята працы – гэта не толькі афіцыёз і шэсці. Гэта яшчэ і аптымізм, і радасць, і вясенні настрой. І ўсё гэта – у новай паштоўцы “Ад Лявона”, прысвечанай святу працы! Хтосьці адзначае 1 мая стаханаўскімі рэкордамі на пасадках бульбы, для кагосьці гэты дзень – файная нагода грунтоўна адпачыць!
Для кампаніі “Будзьма беларусамі!” Дзень працы – цудоўная нагода падняць усім настрой вясёлай паштоўкай ад вядомага музыкі і мастака Лявона Вольскага і пазітыўнай песенькай “Крамбамбулі”.
Святкуйце! Працуйце! Весяліцеся!
Папярэднія паштоўкі “Ад Лявона”: