This movie requires Flash Player 9
29.12.2016 | Навіны "Будзьма!" Новы год і Каляды

З Калядамі і Новым годам! (інтэрактыўная паштоўка)

Шаноўныя сябры, калегі, партнёры, чытачы нашага сайта і ўсе, хто падтрымлівае і нас, і нашы ідэі! Віншуем вас са светлымі і радаснымі святамі – Калядамі і Новым годам!

Надыходзячы год адметны: мы будзем адзначаць  вельмі важную для Беларусі і беларускай нацыі дату – 500 гадоў беларускага кнігадруку. Як вядома, 6 жніўня 1517 года Францішак Скарына ў Празе выдаў першую беларускую кнігу – раней за многія суседнія народы беларусы вырваліся наперад у гонцы “культурных гаджэтаў”.

Францыск Скарына зрабіў сапраўдную інавацыйную рэвалюцыю ў галіне айчыннага кнігадрукавання, тым самым паклаўшы грунтоўны “камень” у падмурак нашай нацыянальнай ідэнтычнасці. І мы жадаем, каб кожны з вас быў Скарынам у сваёй сферы – выходзіў на новыя вяршыні і рэкорды сабе на радасць, усім – на карысць! А моц і натхненне заўсёды ёсць дзе ўзяць – у нашай адметнай беларускай культуры і гісторыі.

 

Плёну і поспеху жадаем вам ва ўсіх вашых пачынаннях, ажыццяўлення ўсіх задумаў і планаў, радасці і шчасця!

Будзьма разам!


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика